Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы пацвердзіла, што ўзятая ў закладніцы ў Сірыі Карына Колца з'яўляецца грамадзянкай Малдовы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства Малдовы заявілі, што жанчына — уладальніца малдаўскага пашпарта. Вядуцца спробы звязацца з яе сям'ёй. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ запатрабаваў напярэдадні ад знешнепалітычнага ведамства праверыць інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб выкраданні ў Сірыі грамадзянкі Малдовы і ў выпадку пацверджання гэтай інфармацыі выйсці з канкрэтнымі прапановамі па рашэнні дадзенага пытання.

Нагадаем, што разам з грамадзянкай Малдовы ў закладніцы ўзялі беларуску Святлану Маркіяновіч — ураджэнку горада Жодзіна, якой 30 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?