У Полацкім раёне на беразе возера супрацоўнікі банка адпачывалі сваёй кампаніяй. Адна з работніц установы заснула пад дрэвам, а потым літаральна скацілася па схіле і трапіла ў вогнішча. У выніку атрыманых апёкаў жанчына памерла.

«Трагедыя адбылася каля гадзіны ночы. Загінула жанчына, 1965 г.н. Устаноўлена, што яна знаходзілася ў нецвярозым стане. Калі адбыўся няшчасны выпадак, калегі жанчыны купаліся, таму не змаглі ёй аказаць дапамогу. Праверка праводзіцца Полацкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта», — расказала Іна Гарбачова, афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?