Аляксандр Лукашэнка патрабуе ліквідаваць неабгрунтаванае пасярэдніцтва. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання філіяла «Крычаўцэмент» ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму паступае інфармацыя аб наяўных фактах працы несумленных пасрэдніцкіх структур. «Навошта вы праз пасярэднікаў бераце нават беларускую сыравіну?» — спытаў Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных.

Як паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў, такія факты мелі месца ў галіны, аднак пасля правядзення праверак былі прыняты адпаведныя меры.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўжо неаднаразова папярэджваў аб недапушчальнасці сітуацыі, калі падкантрольныя прадпрыемству фірмы пастаўляюць якую-небудзь сыравіну.

«Кіраўнік — у турму, фірма — ліквідуецца, і больш такі прыватнік не будзе займацца прадпрымальніцтвам. Я папярэджваю ўжо трэці раз.
Гэта ж складнік сабекошту. Калі вы па больш высокай, чым можаце, цане закупляеце сыравіну, а гэта галоўны складнік у сабекошце (70%), натуральна, вы не зможаце канкураваць на рынках», — сказаў ён.

«Час ужо такое пасярэдніцтва прыкрыць. Гэтага быць не павінна! І той, хто гэта дапусціў, не проста павінен быць звольнены, а кампенсаваць шкоду», — падкрэсліў Лукашэнка. Ён даручыў кантралюючым органам заняцца гэтым пытаннем. «Мне проста выяўленне факту і доказы не трэба. Патрэбна кампенсацыя шкоды прадпрыемства», — дадаў ён.

«Даравання за гэта не будзе, які б вы статус ні займалі», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандру Якабсону і памочнікуа кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці Генадзю Лавренкову вывучыць сітуацыю з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам на прадпрыемствах у цэлым па ўсёй вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?