Піша Анатоль Сідарэвіч.
На сайце «Нашай Нівы» з’явілася рэпублікацыя гутаркі карэспандэнта Еўрапейскага радыё Алеся Пілецкага з дырэктаркай Музея Максіма Багдановіча Таццянай Шэляговіч. Ужо ў загалоўку гутаркі вылучана праблема: «На самым вядомым фота Багдановіча — не Багдановіч?».
Прызнацца, мяне таксама бянтэжыла, што ў якасці здымкаў Максіма публікуюцца выявы не падобных адзін да аднаго маладых людзей. Але я не антраполаг, нават і блізка не ведаю антрапалагічнай тэрміналогіі. І вось, нарэшце, пра тое, якое фота
Таццяна Шэляговіч апавядае слухачам і чытачам, што ў сярэдзіне мінулага стагоддзя партрэт Максіма Багдановіча зрабілі не адзіночнага фота, а (шляхам выкадроўкі) з невялікага агульнага здымка супрацоўнікаў яраслаўскай газеты «Голос». «У выніку, — кажа спадарыня Шэляговіч, — атрымаўся партрэт, які моцна адрозніваецца ад рэальных здымкаў паэта».
Добра, што пад здымкам супрацоўнікаў «Голоса» на сайце «НН» даецца шэраг фотаздымкаў, якія называюць партрэтамі Максіма Багдановіча. Дык вось, на трэцім здымку —
Мажліва, Таццяна Шэляговіч памыляецца, калі кажа, што выкадроўку са здымка супрацоўнікаў газеты «Голос» зрабілі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Гэта, як відаць, адбылося значна раней -у сярэдзіне
3 чэрвеня 1981 г., калі беларусы рыхтаваліся да
Пытанне задавала асоба, якая вельмі добра ведала Паэта: Зоська Верас. Далей у сваім лісце яна пісала: «Ёсць здымкаў шмат, але ня ўсе добра паказываюць яго выгляд. Паводле мяне самы лепшы, падобны здымак — з кніжкі „Вянок“, выданай паўторна ў Вільні ў 1927 г.». (Тут і далей цытаты з укладзенай Міхасём Скоблам кнігі З. Верас «Я помню ўсё».)
Амаль праз год, 14 красавіка 1982 г., каментуючы Вячку Целешу нейкае выданне да
Дык вось, у «Вянку» 1927 года была надрукавана ці не выкадроўка з таго самага калектыўнага здымка супрацоўнікаў газеты «Голос». Углядзіцеся ў той калектыўны здымак, а потым зірніце на трэці адзіночны здымак пад ім. Вось такім і запомніла Максіма Багдановіча Зоська Верас. Што праўда, адзіночны
Зрэшты, я не выключаю, што меўся і асобны здымак Максіма ў ліцэйскай форме.
Калі ў кагосьці ёсць сумненні што да сведчанняў Зоські Верас, дык нагадаю, што другое выданне «Вянка» да друку рыхтаваў і прадмову да яго пісаў Антон Луцкевіч. Ён таксама добра ведаў Максіма Багдановіча: у 1911 годзе запрасіў яго ў Беларусь, з Вільні завёз на месяц да сваякоў у Ракуцёшчыну… Не мог А. Луцкевіч змясціць у зборніку М. Багдановіча фотаздымак не таго чалавека.
Каментары