Жыхарка вёскі Адахаўшчына Марыя не стрымлівае слёз.
Вясковец Юрый Тарабаш пазбавіўся дзвюх свіней.
Знішчэннем свіней займалася адмысловая група ветэрынараў Баранавіцкага раёна.
Выконваючы распараджэнне раённых уладаў, ветэрынары з мэтай прафілактыкі афрыканскай чумы знішчылі свіней у прыватных гаспадарках Баранавіцкага раёна.
Зачыстку вёсак Крошынскага сельсавета ад свіней 14 жніўня назіралі карэспандэнты газеты
Знішчэннем свінога пагалоўя займалася спецыяльная камісія з ветэрынарных лекараў, якіх курыравала старшыня Крошынскага сельвыканкама Таццяна Шчарбацэвіч.
Ветэрынары рабілі свінням укол і давалі ім самастойна выбегчы з хлява на двор, каб потым было бліжэй цягнуць іх целы даЗатым ветэрынары грузілі свіней на шалі, узважвалі для налічэння будучай кампенсацыі, і сцягвалі ў трактарны коўш, які кідаў тушы ў грузавік. Машына вывозіла мёртвых свіней у кар’ер у раёне вёскі Зялёная, дзе іх засыпалі хлоркай і закопвалі.трактара-пагрузчыка . Агонія жывёлы, якая памірала на вачах гаспадароў і іх малалетніх дзяцей, доўжылася некалькі хвілін.
Усяго, па словах Таццяны Шчарбацэвіч, у яе сельсавеце ліквідавалі паўтары сотні маленькіх парасятаў і крыху больш за 20 дарослых свіней. Пераважна, гэта малапрыдатныя ў ежу кныры і свінаматкі, якіх людзі альбо не паспелі, альбо не захацелі зарэзаць самі.
«Я яшчэ ні разу не сутыкнулася з агрэсіяй з боку людзей. Усе вельмі добразычліва ставяцца да нас. Некаторыя мужчыны нават смяюцца, маўляў, дзякуй, Таццяна Пятроўна, цяпер хоць адпачнем!» — расказала IP Таццяна Шчарбацэвіч.
Аднак, размаўляючы непасрэдна з людзьмі, карэспандэнты выявілі цалкам супрацьлеглыя настроі і думкі.
«У нас засталася адна паросная свіння. З дня на дзень чакалі, што
«Я ўжо не бачу сэнсу жыць у вёсцы. Вёска і так вымірае, а без гаспадаркі хто увогуле застанецца тут жыць?» — разважае Алена Заяц.
Не стрымлівала слёз і сялянка Марыя: «Ай-яй-яй , што дзяржава зрабіла з сельскім працаўніком! Абабралі, абакралі, усё адабралі… Калі мне тры гады было — вайна пачалася, рана без бацькі засталася, у1991-м дзяржава грошы забрала, а зараз і скварку з рота выцягнулі…»
Сын Марыі Уладзімір распавёў, што вяскоўцы сёння так перажываюць страту сваіх гаспадарак, што разам з ветэрынарамі ім неабходна дасылаць псіхолага:
«Людзі не тое што перажываюць, некаторыя ўжо проста на мяжы. Тут патрэбен псіхолаг, каб іх супакоіць. Вы ўявіце: грошы, праца — усё загублена. Забраць свінню ў селяніна — гэта нібы члена сям’і забраць…»
Старшыня сельвыканкама такія словы пракаментавала з не меншым досціпам: «Гэта такі член сям’і, якога праз год вы самі ж і закалолі бы».
У якасці альтэрнатывы свініны Таццяна Шчарбацэвіч прапануе сялянам купляць у мясцовым СВК на развод маладых бычкоў або трусоў.
«Але трусы хварэюць яшчэ часцей, чым свінні. Вось мой сусед калісьці трымаў трусоў, так яны дохлі па 100 штук…», — скептычна выказаўся вясковец Юрый Тарабаш.
І ўсё ж песімізм вясковых жыхароў старшыня сельскага выканкама не падзяляе.
«Я разумею, што мы парушаем планы людзей і іх звыклы лад жыцця. Але, зразумейце, гэта не наша віна, а наша бяда. Калісьці на Кубе Фідэль Кастра справіўся з афрыканскай чумой за год, абвясціўшы ў краіне каранцін. Мы сёння таксама павінны перапыніць гэты ланцужок і, паверце, у нас усё будзе добра.Давайце будзем аптымістамі», — пракаментавала IP Таццяна Шчарбацэвіч.
Дарэчы, сама Таццяна Пятроўна свіней не трымае: «Якая гаспадарка?! Пра што гаворка! Спаць няма калі, з раніцы да ночы трэба працаваць…»