Хоць некаторыя ўжо спынілі продажы пуцёвак.
Сусветныя інфармагенцтвы паведамляюць, што ў Егіпце абвешчана аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча.
Міністэрствы турызма Расіі, а пасля і Беларусі не рэкамендуюць грамадзянам сваіх краін у бліжэйшы час наведваць небяспечную краіну, а таксама прадаваць туды пуцёўкі.Але набыць квіток у турыстычны рай кшталту
Адзін з самых папулярных беларускіх тураператараў «Алатан тур» прапануе адмовіцца ад паездак у Егіпет на бліжэйшы час.«Канкрэтнай забароны няма, але міністэрства ўжо вынесла папярэджанне, — кажа супрацоўніца фірмы. — Квіткі ў продажы ёсць, напрыклад, можна замовіць тур з Мінска да Хургады на 10 дзён. Самы просты варыянт з трохзоркавым гатэлем будзе каштаваць ад $1000 на аднаго чалавека».
У прадстаўніцтвах замежных агенцтваў таксама ёсць егіпецкія туры. Так, аператар «Tez tour» адзначае, што па факце набыць квіткі можна з вылетам і з Масквы, і з Мінска, але за апошнія месяцы попыт на іх значна знізіўся.
Пры гэтым кошты на пуцёўкі амаль не змяншаюцца.
Некаторыя агенцтвы, якія займаюцца продажам так званых гарачых тураў, прадаваць квіткі адмаўляюцца.
«Мы не займаемся зараз Егіптам, бо не ведаем, якая сітуацыя будзе там праз некалькі дзён» —кажуць у фірме «Мыс».
А вось у агенцтве «Трэвэл Хаус» запэўніваюць: ніякай небяспекі для турыстаў хваляванні ў Каіры не прадстаўляюць. Маўляў, аператары літаральна сёння тэлефанавалі тым, хто адпачывае ў
Мы вырашылі пашукаць самы танны тур, і адзін з сайтаў выдаў «казачны адпачынак у Егіпце» за $370 з вылетам з Масквы. Прапануе яго турагенцтва «Ванда», але па факце апынулася, што пакуль продаж спынены.
Такім чынам, пры вялікім жаданні наведаць папулярныя курорты магчыма, але няварта спадзявацца на зніжкі. Гарантаваць бяспеку турыстам таксама ніхто не бярэцца.
Каментары