На тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці (прызавы фонд — $ 2,3 млн.) вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфіналаў ў жаночым адзіночным разрадзе.

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (2-і нумар сусветнага рэйтынгу) у чвэрцьфінальным паядынку перамагла ў двух сэтах прадстаўніцу Даніі Каралін Вазняцкі (10) — 6:3, 7:6 (7:5). На гэтым турніры беларуска раней выйграла ў амерыканкі Вані Кінг (140) — 6:1, 7:6 (8:6) і славачкі Магдалены Рыбарыкавай (33) — 6:3, 6:4.

Сёння ў матчы за выхад у фінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з сербскай тэнісісткай Аленай Янкавіч (15),
якая ў чвэрцьфінале перамагла італьянку Раберту Вінчы (12) — 6:0, 6:4.

Да гэтага Азаранка і Янкавіч сустракаліся 7 разоў і перавага цяпер на баку беларускай тэнісісткі — 4–3.

У іншым паўфінале першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс згуляе з кітайскай тэнісісткай На Лі (5).

Паўфіналы адбудуцца 17 жніўня, а фінальны паядынак пройдзе ў заключны дзень турніру 18 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?