Літаратура88

Аўтар рамана «Адзінота ў сеціве» прыехаў у Беларусь прэзентаваць новы твор

Былы хімік Януш Вішнеўскі стаў мегазоркай масавай культуры пасля таго, як 2001 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Адзінота ў сеціве». Тры гады кніга не знікала са спісаў бэстселераў, была перакладзена амаль на ўсе асноўныя мовы свету і прынесла аўтару вядомасць, пацягацца з якой мог бы толькі Паўла Каэльё.

З таго часу Вішнеўскі спраўна выпускае новыя кнігі, якія літаратурныя крытыкі з цяжкасцю ўспрымаюць усур’ёз, але наклады якіх разыходзяцца як мінеральная вада ў спёку. Ягоны новы раман «З сынам на Фэйсбуку» з’явіўся зусім нядаўна, аднак у яго ўжо з’явіліся свае прыхільнікі.

Інфармацыя пра тое, што «З сынам на Фэйсбуку» будзе прэзентавацца ў Мінску, ды яшчэ і з удзелам аўтара, адразу нарабіла шуму.
Крама oz.by зладзіла ажно чатыры мерапрыемствы з удзелам Вішнеўскага, з якіх адкрытым стала толькі аўтограф-сесія — на астатнія пускалі па запрашэннях і пашпартах. «Наша Ніва» адправілася на аўтограф-сесію пісьменніка.

Цяжка сказаць, хто б з пісьменнікаў, нават самых масавых, змог бы прымусціь сваіх чытачоў сабрацца аб 11-й раніцы на ўскрайку горада, каб атрымаць аўтограф. Асабліва, калі ўлічыць, што асноўная аўдыторыя Вішнеўскага — дзяўчаты-студэнткі. Аднак яшчэ за паўгадзіны да пачатку сустрэчы ў кнігарні Oz.by вольнага месца знайсці было немагчыма.

Сам Вішнеўскі ў гэты час стаяў ля крамы, даваў інтэрв’ю пра ўзаемаадносіны мужчын і жанчын і прымаў «гераічныя позы» перад фатографам.

Аматары творчасці пісьменніка глядзелі на яго здалёк — падысці ніхто не рызыкаваў. Аднак як толькі Вішнеўскі заняў месца за сталом кнігарні, натоўп, які за лічаныя хвіліны павялічыўся ўдвая, пачаў наперабой задаваць пытанні. «Ці былі вы раней у Беларусі?», «Ці будуць новыя экранізацыі?», «Чаму сюжэт вашага новага рамана пачынаецца 20 красавіка?».

Здаецца, нават сам Вішнеўскі ставіцца да сваіх кніг прасцей, чым тыя, хто бачыць у ім найлепшага пісьменніка пра каханне.

«Мне шкада, што тут няма маіх кніг па-беларуску», — па-расійску з моцным акцэнтам кажа Вішнеўскі. — «Ва Украіне мае кнігі чытаюць па-ўкраінску, для мяне гэта важна. Я спадзяюся, што і на беларускую мову мяне перакладуць».

Што тычыцца новага рамана, то пачынаецца ён з вечарынкі ў пекле ў гонар Дня народзінаў Гітлера.

«Мая мама таксама нарадзілася 20 красавіка», — кажа Вішнеўскі. — «Але зараз яна, відаць, менавіта ў пекле, не таму, што яна была дрэнным чалавекам, яна была найвыдатнейшым чалавекам, вельмі разумнай і прыгожай жанчынай. Але паводле хрысціянскіх канонаў ёй таксама давядзецца трапіць у пекла».

Пра Беларусь Вішнеўскі размаўляе з задавальненнем, увесь час узгадвае пра моўнае пытанне, і пытанне перакладаў.
Пасля чаго кажа, што ў Мінску здымуць фільм паводле двух ягоных апавяданняў.

«Адзін рэжысёр, не маю права называць імя, купіў права на экранізацыю двух маіх апавяданняў. Здымаць ён будзе тут, у Мінску, бо сам з Расіі, а здымаць у вас яму танней. Я яго разумею, насамрэч. Гэта будзе фільм паводле апавяданняў са зборніка «Каханка».

На класічнае пытанне, ці верыць Вішнеўскі ў каханне, ён адказвае, што так, канечне, верыць, але відавочна, што ад гэтага пытання ён стаміўся.
Чарга ў краме выцягваецца да дзвярэй, паветра становіцца цяжкім і Вішнеўскі пераходзіць да аўтограф-сесіі. Адна з прыхільніц пісьменніка сустракае ўлюбёнага аўтара воклічам «Януш, я вашая фанатка з 14 гадоў, а цяпер мне 18!».

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер4

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер4

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць