Усяго патроху3232

Афіцыянты мінскіх кавярняў расказалі пра 10 самых кепскіх звычак мінчукоў

Кожны з нас наведвае рэстараны і кавярні. Незалежна ад настрою і абставінаў, якія прыводзяць нас у тую ці іншую ўстанову, мы хочам атрымаць добры і якасны сэрвіс, бо цвёрда ўсведамляем, што плацім за гэта грошы. Менавіта таму ўся інтэрнэт-прастора літаральна кішыць водгукамі на тэму «Што мне не падабаецца ў мінскіх кавярнях».

Мабыць, большасць аўтараў такіх артыкулаў мае рацыю, і прэтэнзіі гасцей рэстаранаў абгрунтаваныя. Але не кожны наведнік установы харчавання — «падарунак для афіцыянта». І мала хто над гэтым задумваецца.

«Наша Ніва» сустрэлася з мінскімі афіцыянтамі, каб даведацца, што не падабаецца людзям, якія працуюць у нашых кавярнях і рэстарацыях — як кажуць, «па той бок барыкадаў».

Людзі, чыіх імёнаў мы не згадваем, — прадстаўнікі розных установаў: «Сябры», «fellini», «Бяссонніца», «Tempo» і «T.G.I Friday’s». Яны накідалі шэраг пунктаў, якія ім не падабаюцца больш за ўсё. Чытайце ўважліва, магчыма, хтосьці з вас, шаноўныя чытачы, пазнае тут сябе.

1) Раздражняе, калі прыходзіць вялікая кампанія і пачынае наперабой крычаць, што хоча замовіць. Потым дзівяцца, чаму ты чагосьці недачуў. Нерэальна слухаць некалькі людзей адначасова.

2) Нязручна, калі людзі ўспамінаюць, што будуць плаціць асобна, толькі тады, калі просяць рахунак. Не ўсе сістэмы дазваляюць зрабіць гэта ў канцы абслугоўвання.

3) ВЕЛЬМІ злуе, калі госці заседжваюцца «на гадзінку» пасля закрыцця рэстарана, быццам нікому заўтра ў гэтым рэстаране не трэба ўставаць, а шостай на працу.

4) Што да «грошай на чай», то гэта асабістая справа кожнага. Але многія думаюць, што іх пакідаць неабавязкова, «бо яны (афіцыянты) зарплату атрымліваюць». Дык вось, хай тыя, хто так думае, проста для цікавасці прагледзяць вакансіі ў інтэрнэце і падумаюць, які нармальны чалавек пойдзе насіцца цэлы дзень па 12 гадзін (у летні час і выходныя нават не маючы магчымасці прысесці) за 1,2 млн і нават за 1,8 млн (сярэдні аклад).

5) Сустракаюцца і такія, хто прыходзіць у кавярню і паводзіць сябе, быццам ён там цар і бог. Я выдатна разумею, што госць заўсёды мае рацыю, але ўсё ж не варта падымаць сваю самаацэнку за кошт тых, хто не мае права адказаць у тым жа тоне.

6) Дзеці — асобная тэма, таму што яны любяць пагуляць і ў хованкі, і ў даганялкі па ўсім рэстаране. Бацькам варта памятаць, што ўсё гэта небяспечна. Былі выпадкі, калі дзеці збівалі афіцыянтаў, якія неслі гарачую каву або гарбату іх бацькам.

7) Апошнім часам для многіх дзяўчат «актуальна» прыходзіць ва ўстанову (хай нават і невысокага класа) у вячэрніх строях і з яркім макіяжам. Яны патрабуюць попельніцу і латэ альбо «экспрэса» (як многія з іх вымаўляюць) і заседжваюцца гадзінамі, чакаючы ахвотных аплаціць іх рахунак.

8) Ніколі не разумела мужчын, якія спрабуюць знаёміцца ці фліртаваць з намі. Так, я ўсміхаюся яго жартам, але ж гэта не таму, што яны смешныя. Гэта частка маёй працы. А жарты звычайна аднолькавыя. Я іх чула ўжо 300 разоў.

9) «Мілачка», «зайчык», «коцік», «малая» — пакіньце гэтыя звароты сваім жонкам.

10) Заўжды ўсміхаюся, калі людзі выкладаюць на стол усё самае дарагое з кішэняў. Навошта? Вы хочаце, каб усе ўбачылі, што ў вас ёсць iPhone, вялікі тоўсты гаманец і бірулька ад BMW? А калі вы заліваеце вашыя прылады півам, то кажаце, што вінаватыя афіцыянты.

Вядома, кожны з нас можа скласці ўласны спіс на тэму таго, што яму не падабаецца ў рэстаране, краме, на заводзе і г.д. Такія мы людзі: напісаць скаргу ў разы лягчэй, чым падзяку. Таму перш чым крытыкаваць, падумайце: магчыма, вы і самі можаце трапіць у такі спіс.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць