19.08.2013 / 12:48

Навуковая канферэнцыя «Кастусь Каліноўскі ды нацыятворчы працэс у Беларусі» 1

Англа-беларускае таварыства і Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі прымаюць заяўкі на ўдзел у навуковай канферэнцыі «Кастусь Каліноўскі ды нацыятворчы працэс у Беларусі», якая адбудзецца ў Лондане 28–29 сакавіка 2014 г.

Канферэнцыя, прымеркаваная да 150-й гадавіны з дня смерці Каліноўскага, мае мэтай разгледзець ролю, якую адыграла паўстанне 1863—1964 гг. у нацыятворчым працэсе ў Беларусі. Канферэнцыя мае стаць форумам для навукоўцаў розных дысцыплінаў. Рабочыя мовы канферэнцыі — беларуская і ангельская.

Арганізатары запрашаюць падаваць тэзісы дакладаў на тэмы, якія спрыяюць міждысцыплінарнаму разуменню постаці Кастуся Каліноўскага і ягонага ўплыву на беларускі нацыянальны дыскурс. Апліканты з Беларусі, чые тэзісы пройдуць адбор аргкамітэта, атрымаюць дапамогу з афармленнем візаў і транспартнымі выдаткамі. Выбраныя даклады будуць надрукаваныя ў спецыяльным выпуску Journal of Belarusian Studies.

Тэзісы аб’ёмам да 1000 словаў па-ангельску або па-беларуску дасылайце не пазней за 31 кастрычніка 2013 г. Караліне Мацкевіч на электронны адрас: mail@absociety.org.uk.

0
Герадот, той самы / Адказаць
19.08.2013 / 16:01
Представляю, как туда хотелось бы попасть тов. пропагандисту-агитатору и по совместительству сомнительному историку Гигину! Но низзя, невъездной, за свой одиозный пропагандон и научную шизофрению.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру