Вяскоўцы Бярозаўскага раёна дабіліся адтэрміноўкі знішчэння свіней і цяпер іх хаваюць
Раней насельнікаў «буфернай зоны» прымушалі зарэзаць свінак за 9 дзён, да 15 жніўня.
Каб дабіцца гэтага, жыхары вёскі Кабакі сабралі 114 подпісаў з патрабаваннем даць больш часу на знішчэнне свінога пагалоўя. Тым часам людзі вывозяць свіней у суседнія вёскі да родзічаў хаваюць у сакрэтных месцах і толькі ў крайнім выпадку рэжуць.
У Брэсцкай вобласці для абароны ад эпідэміі свіной чумы ў «буферную зону» з абавязковым знішчэннем пагалоўя на прыватных падворках уключаныя Баранавіцкі, Івацэвіцкі і Пружанскі раёны. Ляхавіцкі раён абвешчаны зонай абсалютнай небяспекі.
Каментары