20 жніўня ў першай палове дня ў Магілёве каля прахадной ААТ «Магілёўхімвалакно» пры выкананні рэдакцыйнага задання затрыманы незалежны журналіст Алесь Асіпцоў.

«Я выконваў рэдакцыйнае заданне — апытваў работнікаў прадпрыемства па розных эканамічных пытаннях. Праз некаторы час да мяне падышоў нейкі чалавек, які не прадставіўся, але назваў сябе прадстаўніком ідэалагічнай службы „Магілёўхімвалакна“ і папрасіў прайсці з ім», — паведаміў БелаПАН Асіпцоў.

Паводле яго слоў, у цяперашні час ён знаходзіцца ў адным з пакояў на прахадной прадпрыемства, там жа знаходзіцца супрацоўнік міліцыі. Якіх-небудзь пратаколаў або іншых дакументаў на журналіста не складаецца. У той жа час, па словах Асіпцова, супрацоўнік міліцыі заявіў, што ні фатаграфаваць, ні праводзіць якія-небудзь апытанні на тэрыторыі прадпрыемства, да якой таксама адносіцца прылеглая да яго пляцоўка, нельга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?