Культура77

«У Вільні адбываюцца маўклівыя маніфестацыі» — выйшаў комікс пра Каліноўскага

Выданне неўзабаве з’явіцца ў бібліятэках.

Да 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага Саюз беларускіх пісьменнікаў выдаў комікс «Пра Кастуся» — маляванае апавяданне, заснаванае на п’есе Уладзіміра Караткевіча «Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць».

«Гэты комікс прызначаны ў першую чаргу для вучняў сярэдняй школы, — расказвае куратар выдання Анатоль Івашчанка. — Увесь комікс намаляваны ад рукі, без выкарыстання камп’ютара таленавітым мастаком Уладзімірам Дрындрожыкам. — Складаней за ўсе было пераўтварыць мову Караткевіча ў мову комікса, аднак у выніку ўсё атрымалася».

Комікс «Пра Кастуся» выйшаў накладам у 1000 асобнікаў, праўда, пакуль у продаж выданне не трапіць, найперш яго распаўсюдзяць па бібліятэках.

«Гэта новы для Беларусі фармат, да нас толькі Адам Глобус стварыў беларускі комікс, дарэчы, таксама па тэксце Караткевіча. — расказвае спадар Івашчанка. — Мы абралі простую назву „Пра Кастуся“, бо ў Караткевіча твор першапачаткова называўся „Руна пра Кастуся“, таксама быў варыянт „Аповед“, аднак паколькі гісторыя ў п’есе Караткевіча падаецца па-мастацку, мы вырашылі прыбраць слова „Руна“. Не думаю, што нехта не зразумее з назвы, пра якога Кастуся ідзе гаворка».

Аўтараў комікса здзівілі некаторыя паралелі паміж напісаным у тэксце Караткевіча і нашым часам.

«Напрыклад, у п’есе ёсць такі момант, калі Мураўёў прыходзіць да Аляксандра ІІ і кажа, што ў Вільні адбываюцца маўклівыя маніфестацыі на месцы пахавання паўстанцаў. Віленчукі проста прыходзяць без свечак і моўчкі стаяць на гэты месцы, нічога не робяць. — расказвае спадар Івашчанка.
— Мы не ведаем, ці было такое сапраўды, ці гэта ўдалая прыдумка Караткевіча. Як і спаленне вёскі Бахарэвічы ў той самай п’есе, якая больш нагадвае аперацыі нямецкіх карнікаў падчас Другой сусветнай вайны. Як яно было насамрэч, мы ўжо не даведаемся. З іншага боку, так павялося, што творам Караткевіча мы верым болей, чым падручнікам па гісторыі».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць