Трымценьнік з Х’ю Грантам і Джынам Хэкмэнам.

АНТ, 01.05

posterСкрайнія меры (Extreme Measures)
ЗША, 1996, каляровы, 118 хв.
Рэжысэр: Майкл Эптэд
Ролі выконваюць: Х’ю Грант, Джын Хэкмэн, Дэйвід Морз, Пітэр Эпл, Сара Джэсіка-Паркер, Пол Гілфойл, Джон Тоўлз-Бэй
Жанр: Трымценьнік

Маладому лекару Гаю Льютану (Х’ю Грант) трапляе на апэрацыйны стол ахвяра нелегальных мэдычных экспэрымэнтаў. Небараку скралі на вуліцы й катавалі дзеля навукі. Льютан пачынае вышук і высьвятляе, што злачыннымі экспэрымэнтамі займаўся ягоны калега, паважаны Лоўрэнс Майрынк (Джын Хэкмэн). Распачынаецца дуэль паміж двума лекарамі, Льютана звальняюць з працы, перасьледуюць – але ён не спыняецца…

Рэжысэр Майкл Эптэд – ляўрэат шматлікіх міжнародных узнагародаў, найперш за свае дакумэнтальныя стужкі. Але творца здымае ня толькі неігравое кіно.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?