Улада3030

Апублікаваны «ліст Андрэя Гайдукова ў ЦРУ» — «з Еўропы, Беларусь»

Андрэя Гайдукова затрымалі 8 лістапада 2012-га. Да лета ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, суд праходзіў у Віцебску ў чэрвені-ліпені. Першапачаткова яго вінавацілі паводле двух артыкулаў: «Замах на злачынства» і «Здрада дзяржаве». Гайдукову пагражала ад 7 да 15 гадоў зняволення. Аднак абвінавачванне было перакваліфікаванае.

Суд над Гайдуковым быў закрытым, таму пра яго справу вядома мала. Але ў сённяшнім нумары прэзідэнцкай газеты «Советская Белоруссія» надрукаваны ліст, які Андрэй Гайдукоў быццам бы «перадаў у ЦРУ» праз свайго сябра, які ехаў у Нямеччыну. Але, нібыта, замест ЦРУ дакумент трапіў у КДБ Беларусі. У лісце Гайдукоў прадстаўляецца сябром незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў». Ён распавёў пра яе мэты, паведаміў, што «апазіцыя разгромлена», а яе «вядомыя лідары не маюць даверу грамадзян, неэфектыўна і не па прызначэнні размяркоўваюць фінансавую дапамогу», якая паступае з Еўропы і ЗША «на барацьбу з дыктатурай і развіццё дэмакратыі».

Андрэй Гайдукоў піша ў лісце, што яго арганізацыя плануе «інфармацыйныя палітычныя акцыі», якія мусяць у выніку прывесці «да звяржэння дыктатуры». Ён просіць «кансультацый» і «парадаў» ды фінансавай дапамогі. У лісце грамадскі актывіст прапануе варыянты пароляў і кодавых фразаў для сувязі з супрацоўнікам спецслужбаў.

І назва арганізацыі, і метады «перапіскі ЦРУ», і змест ліста нагадваюць інсцэніроўку саміх спецслужбаў.

Праглядаецца і мэта. Сама «Советская Белоруссія» піша ў пачатку свайго матэрыялу: «Сейчас в Беларуси целая эпидемия в виде конкурса на звание „политический заключенный“. Главное здесь вовремя подсуетиться». Такім чынам можна здыскрэдытаваць і апазіцыю, і само паняцце вязня сумлення.

Усё выглядае на фарс, пры гэтым Гайдукоў быў асуджаны на паўтара года калоніі за «за спробу ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады».

«СБ. Беларусь сегодня» сцвярджае, што «оригинал [ліста] дошел до работников ЦРУ», але яны не адказалі яму. Цікава, адкуль следства можа ведаць, што дайшоў?

Прыводзім тэкст, апублікаваны ў «Советской Белоруссіі».

«Центральное разведывательное управление США

Из Европы, Беларусь

Это письмо отослано в Бюро, для работающих с Восточной Европой, включая Беларусь. Я прошу прощения за такой способ связи из-за отсутствия другой возможности. Я прошу отправить это письмо по назначению для дальнейшего принятия решения по этому вопросу — в офис ЦРУ в Литве.

Доброго дня. Мы представляем незарегистрированную белорусскую республиканскую молодежную организацию „Союз Молодых Интеллектуалов“. Организация существует с 2006 года, она объединяет интеллектуальную молодежь разных интересов, профессий, возрастов. Это студенты, психологи, юристы, IТ специалисты, и т. д.

Сферы нашей деятельности: политика, культура, образовательные программы и мероприятия, гражданское общество.

В данный момент в Беларуси регулярно нарушаются права человека, нормы Конституции, что невозможно для построения Демократии. Действия оппозиции малоэффективны. Оппозиция разгромлена; известные лидеры не обладают доверием граждан, неэффективно и не по назначению распределяют финансовую помощь, выделенную Европой и США на борьбу с диктатурой и развитие демократии.

Мы видим пути решения в подготовке молодых лидеров, проведении информационных политических акций, расширении правовых знаний среди граждан, что приведет в итоге к свержению диктатуры.

Сотрудничество, в котором мы хотим наладить контакты с Вами, касается информационных политических акций. На сегодняшний день они проводятся в недостаточном количестве и в отдельно взятых регионах. У нас свой взгляд на эту ситуацию, мы разрабатываем концепцию проведения информационных политических акций. Мы хотим получать Ваши консультации, советы в этом вопросе. В случае если Вас заинтересует наша деятельность — финансовую помощь для проведения таких акций.

У нас есть возможность выехать в Литву, для встречи с Вашим представителем. Также такая встреча может произойти на территории Республики Беларусь, если Вы посчитаете это безопасным. Просим не отвечать на обратный адрес, указанный на конверте.

Связаться с нами Вы можете следующим образом, используя нижеуказанные кодовые фразы. Эти фразы стоит отправить электронной почтой, на следующий ящик: dubrowskii@*******.

В случае, если Вы хотите с нами встретиться, напишите следующее:

1) Вы хотите встретиться на территории Литвы. Текст должен быть примерно таким — „Привет, это Эля. Хорошо отдохнули в прошлый раз, приезжай к нам в гости, возьми с собой друга для Анны“. В дальнейшем при переписке мы решим вопрос времени и места.

2) Вы хотите встретиться на территории Беларуси. Текст должен быть примерно таким — „Привет, это Эля. Буду проездом через Беларусь, хорошо, если увидимся. Дата… будет ли тебе удобно?“.

3) Наше предложение Вас не интересует. Текст должен быть примерно таким — „Привет, это Эля. Извини, я подумала над нашими отношениями, ничего не получится, у меня есть жених. Прости и прощай“.

С уважением…»

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Усе навіны →
Усе навіны

Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці6

У Іспаніі знайшлі абломкі буйнога карабля часоў Сярэднявечча

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?42

ФСБ заявіла пра затрыманне падазраванага ў забойстве генерала Маскаліка. Магчыма, яго дэпартавалі з Турцыі6

Папу Францішка пахавалі ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ5

На ўкраінска-беларускай мяжы паставілі білборды ў памяць пра Чарнобыльскую трагедыю ФОТАФАКТ1

На будоўлі ў Мінску ўпала мабільная платформа з двума рабочымі

У Мінску заўважылі смерч? Белгідрамет пракаментаваў

Праўладныя арганізацыі прапанавалі беларусам ананімна выказацца па «кірунках развіцця на пяцігодку». А людзі выклалі свой боль15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць