У Ганны застаўся чатырохгадовы сын.
МУС агучыў акалічнасці забойства Ганны Сардэчкінай, маладой мамы, якая знікла 12 жніўня.
Праз два дні з заявай пра знікненне ў міліцыю звярнуўся яе былы муж.
Пазней ён прызнаўся, што задушыў Ганну і расчляніў. А цела па кавалках запакаваў у пакеты і выкінуў у Цнянская вадасховішча.
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расшуквае кіроўцу легкавога аўто, магчыма, таксі, які падвозіў падазраванага (высокага маладога чалавека) з вялікімі сумкамі ўначы на 13 жніўня ад вуліцы Народнай да вуліцы Лук’яновіча.
Кіроўцу альбо іншых магчымых відавочцаў просяць патэлефанаваць на: (044) 500-31-09, (017) 395-50-28, (017) 395-75-76.
Нагадаем, са слоў сваякоў Ганны Сардэчкінай, каля 21.30 12 жніўня яна выйшла з кватэры і не вярнулася. Апошнім, хто яе бачыў, быў былы муж, які зайшоў праведаць сына.
Знаёмыя і сябры ведаюць Ганну пад імем Аная Тэпіш. Яна была кіраўніком клуба лучнікаў «Ліга вольных стралкоў».