Грамадства1111

У Магілёве чацвёрты год будзе атрымліваць адукацыю па-беларуску адзіная вучаніца

Бацькі Ялінкі Салаўёвай спадзяюцца, што беларускамоўныя аднакласнікі могуць з’явіцца ў яе дачкі налета — у пятым класе.

Адзіная ў Магілёве беларускамоўная вучаніца Ялінка Салаўёва сёлета, як і ў папярэднія тры гады, у класе будзе адна. Бацькі намагаюцца знайсці дачцэ аднакласнікаў, аднак ахвотных вучыцца па-беларуску ў 400-тысячным горадзе пакуль не знаходзіцца.

Сёлета Ялінка Салаўёва пойдзе ў чацвёрты клас. Першага верасня ёй уручаць дыпломы за перамогі на алімпіядах па матэматыцы, рускай і беларускай мовах, а таксама па прадмеце «Чалавек і свет». Бацькі ж мантуюць відэаролік са зваротам да магілёўцаў, якія, магчыма, хочуць аддаць дзяцей у клас з беларускай мовай навучання, але ніяк не наважацца. Відэаролік збіраюцца растыражаваць у сацыяльных сетках інтэрнэту.

«У чацвёртым класе мы не маем ніякіх ілюзіяў, што прыйдуць людзі, але ж у пяты, калі пойдзе гаворка, што гэта сярэдняя адукацыя і патрэбныя будуць розныя настаўнікі, то тады, можа, пара чалавек захочуць, каб іх дзеткі вывучалі той ці іншы прадмет больш паглыблена.
Будзе больш магчымасцяў, бо менш дзяцей. Мы вырашылі не ісці ў гарадскі аддзел адукацыі, бо гэта як ілбом аб сцяну. Людзі самі павінны зрабіць свой выбар. Мы ж хочам паказаць перавагі», — адзначыла маці вучаніцы Надзея Салаўёва.

Высветліць сёння ў аддзелах адукацыі дзвюх раённых адміністрацый Магілёва, ці ёсць заявы ад бацькоў на навучанне іх дзяцей на беларускай мове, не ўдалося. У прыёмнай аднаго з іх паведамілі, што спецыялістка, якая займаецца такім пытаннем, у адпачынку, а сакратарка другога аддзела сказала, што такіх заяваў, паводле яе звестак, не было.

Тым часам Ялінка Салаўёва чакае сустрэчы са сваёй беларускамоўнай школай і кажа, што каб дзеці прыйшлі ў беларускамоўны клас, «трэба іх запрасіць».

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць