Паводле дадзеных выдання, сярод пераможцаў прэзідэнцкіх грантаў такія НКА, як «Голас», Маскоўская Хельсінская група, «За правы чалавека», «Агора», «Камітэт супраць катаванняў», якія раней атрымлівалі фінансаванне з-за мяжы.

Генпракуратура пэўны час патрабавала, каб гэтыя арганізацыі былі зарэгістраваныя ў якасці «замежных агентаў».

У гранце было адмоўлена тым арганізацыям, чыя фінансавая справаздачнасць была недастаткова празрыстая. Такія НКА былі занесеныя ў чорныя спісы і ў будучыні ўжо не змогуць разлічваць на фінансавую дапамогу ад дзяржавы. Але праціўнікі ўлады толькі за сваю пазіцыю ў такія спісы ўключацца не стануць, падкрэсліла крыніца газеты. Наадварот, многімі з іх атрыманне гранту будзе ўхваленае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?