«Дзякуй за тое, што прынялі польскі ўрад у 1939-м. Просім зрабіць тое яшчэ раз!» Такую расцяжку вывесілі польскія футбольныя фанаты ў Бухарэсце на матчы «Сцяўа» з варшаўскай «Легіяй».

Калі ў 1939-м нямецкія і савецкія войскі занялі большую частку тэрыторыі Польшчы, Румынія адкрыла мяжу. Праз яе эмігравалі ўрад, камандаванне і частка польскіх вайскоўцаў. Гэтыя людзі, як аказаліся, уратаваліся ад гібелі, якая чакала польскую эліту ў нацысцкіх і савецкіх канцлагерах.

Польскія «кіболі», г.зн. фанаты, аддаўна вядуць змаганне супраць урада Туска. што спрабаваў зацугляць каляфутбольных хуліганаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?