А 19:30 ў Гродне пачнецца гульня паміж футбольным клубам «Мінск» і «Стандардам» з Льежа. Гэта плэй-оф Лігі Еўропы. Гульня адбудзецца на Захадзе краіны, бо ў сталіцы на сённяшні момант няма ніводнай талковай арэны, дзе можна было б прымаць міжнародныя сустрэчы.
Пераможца пары будзе гуляць у групавы этапе. «Мінск» — гэта апошняя беларуская надзея на еўракубкавую восень. Астатнія прадстаўнікі нашай краіны (БАТЭ, «Шахцёр», «Дынама» Мінск) вылецелі на ранніх стадыях.
«Стандард» — пасля чатырох тураў чэмпіянату ўпэўнена займае першае месца ў чэмпіянаце Бельгіі (4 перамогі ў 4 гульнях). «Мінск» жа пазбавіўся нават тэарэтычных шанцаў трапіць у першую «шасцёрку» ў першынстве Беларусі.
Трансляцыя будзе на тэлеканале
«Беларусь-2».
Зміцер Панкавец
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ