Курс даляра ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 жніўня вырас на 10 рублёў і дасягнуў 8.930 рублёў. Гэта з'яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Паводле даных БВФБ, аб'ём таргоў доларам склаў 37 млн. 187 тыс. даляраў (першапачатковы попыт — 38 млн. 508 тыс., прапанова — 34 млн. 202 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1,5 рубля да 269 рублёў. Аб'ём таргоў склаў 1 млрд. 448 млн. 810 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 289 млн. 537 тыс., прапанова — 1 млрд. 450 млн. 161 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 30 рублёў і склаў 11.920 рублёў. Аб'ём — 20 млн. 172 тыс. еўра (попыт — 18 млн. 445 тыс., прапанова — 24 млн. 172 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?