Міністэрства гандлю паведаміла, што вынесла прадпісанне аб спыненні рэкламы ў начным клубе «Бар Blackhall», які належыць Верасу Акуліну.

У клубе праходзіла акцыя: пры куплі бутэлькі любога алкагольнага напою наведвальнік клуба атрымлівае другую бутэльку ў падарунак. У выніку уладальнікам клуба парушаныя патрабаванні Закона аб рэкламе: забарона на правядзенне рэкламных мерапрыемстваў у мэтах стымулявання рэалізацыі алкагольных напояў, а рэклама дзейнасці, ажыццяўленне якой забаронена.

Вядзецца праца па прыцягненні парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 12.26 КаАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае штраф у памеры ад 5 да 10 мільёнаў рублёў.

* * *

Бар Blackhall — бар на 1000 наведнікаў, які адкрыўся ў будынку завода «Гарызонт» у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?