Да такой высновы прыйшоў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, працуючы над даведнікам пра віленскія могілкі Росы.
«Група беларускіх даследчыкаў з Вільні, Гродна і Мінска працуе над стварэннем гэтага даведніка, — расказвае сп. Сяргей. — Існуюць літоўскія, польскія даведнікі, а цяпер, калі беларусы зноў пачалі ездзіць у Вільню, прыйшоў час стварыць і беларускі. Каардынатарка праекта — Людвіка Кардзіс, рэдагуе яго Сяргей Дубавец».
Рэч у тым, што менавіта на Росах пахаваныя дзясяткі выбітных беларускіх дзеячаў, сярод якіх Уладзіслаў Сыракомля, стваральнік беларускага стылю, архітэктар Леў
«Я ўзяўся пісаць пра дзеячаў архітэктуры і мастацтва, і заўважыў, што добрая палова віленскага пантэона паходзяць з Мінска ці мелі да яго непасрэднае дачыненне. — расказвае Харэўскі.— Напрыклад, славуты графік Язэп Азямблоўскі, чые працы, партрэты вялікіх князёў, можна пабачыць у падручніках і нават на пляшках некаторых алкагольных напояў. Ён жа аўтар літаграфіі «Беларускі раб», якая захоўваецца ў Парыжы, і паводле якой Аляксандр Герцэн напісаў эсэ пра прыгон у Расійскай імперыі».
Вядомых мастакоў і архітэктараў, чый лёс непасрэдна звязаны з Мінскам, нямала. Сярод іх Станіслаў
«Я прыйшоў да высновы, што Мінск несправядліва знаходзіцца ў ценю брэнда Віцебска як цэнтра мастацтва, — кажа Харэўскі. — Тут перакрыжоўваліся шляхі сусветных знакамітасцяў, тут нарадзіліся народныя мастакі СССР, Мінск малявалі знакамітыя еўрапейцы.
Унёсак Мінска ў еўрапейскую культуру другой паловы ХІХ ст. і першай паловы ХХ — каласальны. Прыйшоў час змены вехаў і акцэнтаў».
Сяргей Харэўскі прапануе зрабіць брэндам Мінска мастацтва.
«Цяпер усе працуюць над стварэннем брэнда Мінска, — кажа мастацтвазнаўца. — Але навошта вынаходзіць ровар? Выяўленчае мастацтва не патрабуе перакладу.Тут жыў
Каментары