Выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы «Мінску» будзе архіскладана. У Бельгіі нашым хлопцам не змогуць дапамагчы адразу тры асноўныя гульцы абароннай лініі — Сасноўскі, Рніч, Свярчынскі. Усе дыскваліфікаваныя.
Свярчынскі заслужыў чырвоную картку яшчэ ў першым тайме. Натуралізаваны кангалезец Мпоку проста рваў мінскую абарону з левага флангу. Двойчы Аляксандр сфаліў на гульцу «Стандарда», і вугорскі арбітр абсалютна справядліва выдаліў футбаліста.

У першым тайме момантаў не было ні ля адных варот. Японец Кавасіма ўвогуле мог папіць гарбаткі, Бушма ўступіў некалькі разоў у гульню, але не вельмі запрацаваўся.

У другім тайме бельгійцы ўсё ж змаглі разарваць аслабленых выдаленнем беларусаў. Спачатку забіў гулец моладзевай зборнай Бельгіі Мішы Бачуай, другі ж аформіў француз Фрэдэрык Бюло.
Паміж галамі «Стандарда» зацясаўся адзіны момант «Мінска». Шалёны далёкі ўдар расійскага легіянера Гарбушына выцягнуў брамнік «Стандарда» — 0:2.
Матч у адказ праз тыдзень у Льежы.

***

Дакладны лік на сайце nn.by прадказалі карыстальнікі пад нікамі «мда» і «1кг Свінных ПлячэЙ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?