Эдуард Занкавец і Алег Мікульчык прызначаны асістэнтамі галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі Глена Хэнлана, паведаміла прэс-служба Федэрацыі хакея.

Занкавец з’яўляўся галоўным трэнерам зборнай у сезонах-2010/2011, а таксама асістэнтам галоўнага трэнера зборнай у 2005–2009 гадах, дапамагаючы Хэнлану на чэмпіянатах свету 2005, 2006 і 2009 гадоў.

Мікульчык у камандзе Хэнлана будзе працаваць упершыню. У сезоне-2006/2007 быў асістэнтам Занкаўца ў маладзёжнай зборнай краіны.

26 жніўня Хэнлан дасць першую прэс-канферэнцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?