Пажар у будынку паштовага аддзялення ў вёсцы Гуркі Шаркаўшчынскага раёна здарыўся 22 жніўня ў другой палове дня.
Як паведамляе сайт МНС, на той момант установа ўжо не працавала, пацярпелых няма. Тавары і грошы, якія знаходзіліся ў суседнім пакоі, не пашкоджаны.
У выніку пажару ў будынку пашкоджаны сцены і столевае перакрыцце. Па адной з версій прычынай узгарання мог стаць навальнічны разрад.
0
0
0
0
0
0