Андрэй Клімаў

Таемны суд над палітыкам за публікацыю ў інтэрнэце выклікаў прымусіў ЗША нагадаць Лукашэнку пра санкцыі.

Санкцыі ЗША супраць Беларусі ня будуць зьнятыя да таго часу, пакуль Менск не выявіць гатовасьці пільнавацца дэмакратычных нормаў.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон Макормак (Sean McCormack).

ЗША крытыкуюць Аляксандра Лукашэнку за ўціск грамадзян. У заяве Дзярждэпартамэнту згадваецца закрыты суд над былым апазыцыйным заканадаўцам Андрэем Клімавым, які быў асуджаны ў жніўні на турэмнае зьняволеньне за «абразу прэзыдэнта й заклікі да рэвалюцыі».

Паводле svobodanews.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0