Майка Gucci чорная, надпіс вышыўкай: успамін пра 1991-ы
Камертон Сяргея Ваганава.
Тыдзень таму я ўзгадваў пра віленскую таўкучку
Штурхаўся ў памяць жнівень 1991 года, у душным марыве Балтымор…
Тая паездка — па запрашэнні газеты «Балтымор сан» — адбылася адразу пасля танкаў у Маскве і жнівеньскага путчу, што, безумоўна, выклікала да нашай журналісцкай дэлегацыі асаблівы інтарэс: сустракалі як герояў, з расійскім трыкаролам, віншуючы, абдымаючы і ўвесь час распытваючы, як там у Маскве ўсё было… Некаторыя з масквічоў вельмі хутка ўвайшлі ў ролю паўнамоцных прадстаўнікоў перамогшай дэмакратыі. Найбольш кемлівы ўсё шукаў вялікую аўдыторыю, каб прачытаць лекцыю на тую ж тэму. «Сцішся, — казаў я яму, — каму патрэбна твая лекцыя, не саромся…» — «Стары, — нашэптваў ён у самае вуха, — ты нічога не разумееш, трэба лавіць момант, гэта ж вялікія башлі!.." Супакоіўся ён толькі на пяты з сямі дзён, што мы былі ў Амерыцы. Пасля таго, як купіў красоўкі ўсяго за 10 даляраў і канчаткова ўпэўніўся ў тым, што сапраўдная дэмакратыя дае самыя шырокія магчымасці жыць па дзяшоўцы.
Але перш чым перайсці да гэтай хвалюючай тэмы, трэба адзначыць, што, разабраўшыся па парах, мы жылі ў сем’ях балтыморскіх калег.
У сям’і Лінды і Тэда Шэлсбі я апынуўся разам з Анатолем Рэпіным, маім сябрам і
Ну, што такое — сем дзён? Амаль нішто, каб прэтэндаваць нават на павярхоўнае веданне амерыканскага жыцця. Але вось сям’я, дом — гэта зусім не нішто, каб зразумець хаця б нешта…
На першы погляд, гэта быў звычайны, на два паверхі, дом, такі, што суседнічаюць на ціхай вулачцы
Спачатку я вырашыў, што Лінда і Тэд, выхадцы з фермерскіх сем’яў, атрымалі старыя рэчы ў спадчыну. Але нават калі даведаўся, што ўсе яны прыдбаныя на танных нядзельных распродажах, што ладзяцца на блышыным рынку, я не адчуў расчаравання ад сваёй памылкі, адзначыўшы не толькі густ гаспадароў, але і тое, што можна назваць духоўнасцю. То бок тым асаблівым станам душы, калі ўсё, што кімсьці, а насамрэч краінай, пражыта да цябе, не пыліцца на цьмяных паліцах свядомасці, а жыве, дыхае, хвалюе працягам свайго жыцця.
Чытач, спадзяюся, зразумеў, што гаворка ідзе пра самае моцнае ўражанне ад Амерыкі — нішто не губляецца ў ёй, усё ідзе ў працу пакаленняў, што жывуць у сваёй гісторыі як ва ўласным доме, нічога не выкідаючы з яго, не руйнуючы і не ператвараючы ў непатрэбнае гістарычнае ці бытавое смецце…
Вось з такім адчуваннем і жаданнем нешта прыдбаць на апошнія грошы я адгукнуўся на прапанову наведаць у нядзелю блышыны рынак.
З раніцы я дастаў з чамадана чыстую цішотку. Чорную, з яркай лямоўкай «GUCCI». Жонка прывезла мне тую цішотку з доўгай камандзіроўцы ў Польшчу. «Крык моды!» — абвясціла яна, працягваючы падарунак. Больш за год, да самай паездкі ў Амерыку, «крык» глуха даносіўся з шафы, затое ад яго можна было аглухці на мінскіх вуліцах ды ў камерцыйных крамках, дзе ён прадаваўся па коштах, мала зразумелых простаму, тады яшчэ савецкаму чалавеку.
Карацей кажучы, я жвава сышоў па рыпучай лесвіцы ў
Я зусім заблытаўся, а Тэд пачаў нешта доўга тлумачыць Рэпіну… «Разумееш, у чым справа? — усміхнуўся Рэпін. — Справа ў тым, што Гучы — сусветна вядомы італьянец, мадэльер самага моднага адзення і ўладальнік вялізнай сеткі страшна дарагіх магазінаў. (Адкуль тады мне было гэта ведаць? — С.В.). У Балтыморы ягоны магазін пратрымаўся не больш за паўгода — не знайшлося кліентаў. А ты — на барахолку… Тэд кажа, што прадаўцы вырашаць, што ў цябе поўна грошай, і ўзнімуць цану… Так што глядзі…» — «Нічога, — махнуў я рукой, — хай ведаюць нашых…»
Рэпін у апошні момант не паехаў, а мы з Тэдам улезлі ў падношаны «вольва» і пасля нядоўгай язды ўехалі на агромністую пляцоўку, ледзь адшукаўшы месца сярод распечаных балтыморскім сонцам металічных целаў. І адразу, без затрымкі, каб агледзецца, аказаліся ўцягнутымі ў нейкі святочны людаварот, у нейкую тэатральную дзею, дзе ў кожнага — і акцёра, і гледача — свая роля. Мая, уласна, была ў набыцці парасона дачцы і зяцю — невядома чаго. Але з першых жа крокаў я забыўся на сваю ролю, узрушаны яе несуразмернасцю маштабу, што адчыніўся перада мной. Ён быў агромністы. Але гэта не ўсё.
Ён быў агромністы не сцэнічнай пляцоўкай, межы якой былі бачны з усіх чатырох бакоў. Ён быў агромністы, так бы мовіць, сусветнай прасторай, што змясцілася на квадраце стаптанай травы неверагоднай рознастайнасцю тавараў — не, няпэўна — усяго існуючага ў матэрыяльным свеце, і твараў. І ён, гэты маштаб, быў агромністы ў часе. Бо ўсё, што кляпалася, вастрылася, літавалася, габлявалася, шылася, ну, і гэтак далей, у Амерыцы за ўсе яе стагоддзі, было развешана, раскладзена, растаўлена на самаробных прылаўках, скрынях, коўдрах дый проста на зямлі.
Тэд прынаджваў мяне ўсё далей і далей, пакуль, злёгку ашалелы, я не ўтыкнуўся ў вялікі валасаты палец і не пачуў хрыплы бас: «Гучы? Хаў мач?» Перада мной стаяў дужы мужык у зашмальцаваным каўбойскім капелюшы і стракатай, у клетку, кашулі, расшпіленай да пупа. Лыпаючы бялявымі вейкамі
«Ноў, ноў», — замахаў рукамі Тэд. Абодвух нас душыў смех. Мужык, нічога не разумеючы, нешта выбачальна мармытнуў, адышоў убок і грузна сеў на раскладное драўлянае крэсла.
І тут я ўбачыў чайнік. Нават не сам чайнік, а яркі сонечны водбліск. Божа мой, з якіх
«Уан долар!» — ён пяшчотна прытуліў чайнік да грудзей.
«Ес, ес, — замармытаў я, — сэнк ю веры мач…»
…Парасон для дачкі я набыў у пажылога індуса ў бруднаватай чалме за $2. Што, мусіць, было зашмат, бо парасон пры лёгкім дакрананні расчыняўся сам.
Праблему зяця я вырашыў са
Але cамай заможнай аказалася жонка, якой дастаўся медны чайнік у падарунак ад незабыўнага Гуччы…
Гляджу я на гэты чайнік, успамінаю, як сіпеў яго свісток у губах такога ж меднатварага каўбоя, і пытаюся ў самога сябе: навошта?
Навошта было ўводзіць у Маскву танкі, калі з цягам часу ўся пара і без путчу выйшла ў свісток…
Каментары