Здарэнні55

У Заслаўі пенсіянер ударыў нажом дачку і зяця, а затым паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Апошнім часам сваякі часта сварыліся з-за спадчыны, што засталася пасля смерці жонкі пенсіянера.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, 21 жніўня прыблізна ў 22.30 у Мінскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў адным з прыватных дамоў у Заслаўі 75-гадовы мясцовы жыхар ударыў нажом свайго 41-гадовага зяця, а затым і 42-гадовую дачку, пасля чаго паспрабаваў учыніць самагубства, нанёсшы сабе некалькі нямоцных парэзаў нажом па горле і венах на руцэ.

У Мінскай абласной клінічнай бальніцы, куды былі дастаўлены ўсе трое, паведамілі, што больш за ўсіх пацярпела жанчына — у яе пранікальныя раненні грудзей, раненне сэрца і лёгкага.

Папярэдне ўстаноўлена, што напярэдадні вечарам пенсіянер, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пасварыўся з зяцем, пасля чаго схапіў нож і ўдарыў ім сваяка ў плячо. Калі дачка заступілася за мужа, састарэлы мужчына некалькі разоў ударыў нажом і яе, пасля чаго пайшоў у свой пакой і паспрабаваў парэзаць сабе шыю і рукі.

Паводле слоў суседзяў, апошнім часам сваякі часта сварыліся з-за спадчыны, што засталася пасля смерці жонкі пенсіянера і, адпаведна, маці пацярпелай. Сапраўдныя прычыны здарэння ўстановіць следства.

22 жніўня Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да нападніка была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 14, п. 1 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства двух і больш чалавек). Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць