Паўднёваафрыканскі ўрад паведамляе, што экс-прэзідэнт краіны Нэльсан Мандэла застаецца ў крытычным стане, які час ад часу становіцца нестабільным.
У заяве паўднёваафрыканскага кіраўніцтва паведамляецца, што па словах яго лекараў, Мандэла паказаў вялікую жыццеўстойлівасць, і што яго стан мае тэндэнцыю да стабілізацыі ў выніку медыцынскага ўмяшання.
Нэльсан Мандэла, які кіраваў барацьбой з апартэідам у Паўднёвай Афрыцы, знаходзіцца ў шпіталі з лёгачнай інфекцыяй з чэрвеня.
У 1994 годзе Мандэла стаў першым чарнаскурым прэзідэнтам ПАР у выніку першых у гісторыі краіны выбараў, у якіх маглі ўдзельнічаць кандыдаты ўсіх рас.
0
0
0
0
0
0