24 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 30 актывістаў «Гавары праўду» ў офісе, дзе праходзіў сход рэгіянальнага актыву. Затрыманых пратрымалі ў міліцыі больш за тры гадзіны.

Паводле слоў намесніка старшыні «Гавары праўду» слоў Андрэя Дзмітрыева, міліцыяй былі канфіскаваныя друкаваныя матэрыялы, звязаныя з «Народным рэферэндумам».

«У цэлым тое, што адбывалася, выглядала як спроба запалохаць актывістаў. Да нас як раз прыехала шмат новых людзей з рэгіёнаў. Аднак, я думаю, што гэтага уладам зрабіць не ўдалося, а атрымалася хутчэй наадварот — добры трэнінг па пабудове каманды. Усе выйшлі з міліцыі ў нармальным настроі, абмеркавалі, што будзем рабіць далей», — адзначыў намеснік старшыні» Гавары праўду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?