Вялікабрытанія і ЗША прыгразілі даць «сур’ёзны адказ» сырыйскім уладам, калі высьветліцца, што Дамаск нясе адказнасьць за маштабную хімічную атаку.

Паводле канцылярыі брытанскага прэм’ера, Дэйвід Кэмэран і прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў суботу на працягу 40 хвілін размаўлялі па тэлефоне і выказалі сур’ёзную занепакоенасьць у сувязі з падзеямі, што адбыліся ў прадмесьці Дамаску 21 жніўня.

Абодва лідэры сышліся ў меркаваньні, што «ёсьць усё больш прыкмет таго, што гэта была масіраваная хімічная атака, учыненая сырыйскім рэжымам», паведамляе Даўнінг-стрыт.

Як перадае Бі-бі-сі, «сур’ёзны адказ», аб магчымасьці якога папярэджвае Даўнінг-стрыт, не прадугледжвае адпраўку ў Сырыю вайсковага кантынгенту, аднак уключае іншыя варыянты дзеяньняў, у тым ліку і авіяўдары.

Сырыйскія ўлады і апазіцыя ўскладаюць адны на адных адказнасьць за ўжываньне хімічнай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?