Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 30–31 траўня 2014 г.
Асноўныя арганізатары:
Інстытут «Палітычная сфера» (Беларусь)
Інстытут ВКЛ (Літва)
Instytut Polski (Мінск, Беларусь)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Літва)
Беларускі калегіум (Мінск, Беларусь)
Лятучы ўніверсітэт (Мінск, Беларусь)
Інстытут гісторыі Літвы
Працоўныя мовы канферэнцыі — беларуская, руская, англійская, польская.
Прыблізная колькасць удзельнікаў — 40 чалавек.
2014 год — гэта год, калі ў Беларусі будуць шырока адзначацца тры важныя юбілеі:
Гісторыя Беларусі часта разглядаецца як пазбаўленая суб’ектнасці, дзе краіна — гэта тэрыторыя заваяванняў і нашэсцяў. Яшчэ ў 1857 годзе беларускі гісторык Восіп Турчыновіч у «Обозрении истории Белоруссии с древнейших времен» такім чынам пісаў пра мінулае нашага краю: «Это поприще вековых состязаний, это перепутье могучих соперников, беспрерывно ратовавших и ходивших друг на друга, это великая могила их ратей несметных». Рэшткі такога наратыву вельмі заўважныя ў розных гістарычных і мастацкіх працах. У выніку, Беларусь і яе дзяржаўнасць — гэта ахвяра суседзяў, яе трагічны лёс быць скрыжаваннем вайсковых шляхоў. Але мы бачым і цалкам адрозны падыход да айчыннай гісторыі: як гісторыі ваяўнічага народа, авеянага вайсковай славай, актыўнага стваральніка сваёй будучыні. Вось толькі вызначэнне гістарычных ворагаў і галоўных момантаў вайсковай славы ў беларускім грамадстве далёкае ад кансенсусу і шмат у чым залежыць ад ідэалагічных і палітычных пазіцый сучаснасці.
Але вырашальны ўплыў войнаў на палітычнае самавызначэнне краіны і важнасць камемарацый вайсковых падзеяў і перамогаў у сучаснасці — гэта далёка не ўнікальны выпадак Беларусі. Мы можам знайсці вельмі шмат паралеляў з суседнімі краінамі
Юбілейны 2014 год дае выдатныя падставы паразважаць, наколькі шматлікія войны паўплывалі на развіццё палітычных інстытутаў і культурныя традыцыі Беларусі і іншых краін
Плануецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел каля 40 навукоўцаў з Беларусі і краін
Асноўныя тэмы для разгляду:
1) Аршанская бітва і войны XVI стагоддзя ў гісторыі, гістарыяграфіі ды ідэалогіі Беларусі і іншых краін
2) Першая сусветная вайна і паўстанне Беларусі як палітычнага суб’екту.
3) Роля Першай сусветнай вайны ў палітычным і культурным пераўладкаванні
4) Вызваленне, акупацыя, збройны супраціў: 1944 год у гісторыі і гістарыяграфіі народаў
5) Культура памяці і вайна ў Беларусі: Дзень Вайсковай славы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці.
6) Культура памяці, нацыянальныя святы і войны ў
Таксама ў межах канферэнцыі адбудзецца некалькі публічных мерапрыемстваў (дыскусіі, лекцыі).
Восенню будзе абвешчаны збор заявак на ўдзел у канферэнцыі. Плануецца, што па вынікам канферэнцыі выйдзе тэматычны нумар часопіса «Палітычная сфера».
Таксама вітаюцца прапановы і далучэнне партнёрскіх інстытуцый у якасці суарганізатараў мерапрыемства.