Летась у Беларусі памерла 126 531 чалавек.
Гэта найменшы паказчык за апошнія гады.

На падставе дадзеных Белстата «Наша Ніва» склала спіс самых частых прычынаў смерці. Адзначым, што ад вонкавых прычын памерла 11,5 тысяч беларусаў (каля 9%).

Прычыны смерці беларусаў:

1) Хваробы сістэмы крывазвароту — 52,6%

2) Ад старасці («сімптомы, прыкметы і адхіленні ад нормы, выяўленыя пры клінічных і лабараторных даследаваннях») — 14,1%

3) Рак — 14,1%

4) Хваробы страўніку — 3,4%

5) Самагубства — 1,5% — 1949 чалавек

6) Выпадковае атручанне алкаголем — 1,5% — 1918 чалавек

7) Хваробы нервовай сістэмы — 1,4%

8) Хваробы псіхікі — 1,1%

9) Загінулі ў ДТЗ — 1%

Іншыя вонкавыя прычыны — 5%

Іншыя хваробы — 4,3%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?