Фан-сектар мінскага "Дынама" на гульні з "Белшынай".

Фан-сектар мінскага "Дынама" на гульні з "Белшынай".

На выхадных прайшлі матчы 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе. На многіх гульнях фанаты вывесілі банеры ў памяць аб 24-гадовым Яўгене Антонаве. Прынамсі такія расцяжкі з’явіліся на сектарах мінскага і берасцейскага «Дынама», а таксама барысаўскага БАТЭ. Хлопцы і дзяўчаты імкнуліся прыходзіць на трыбуны ў чорнай вопратцы.
Яўген Антонаў патануў 18 жніўня. У той дзень у Брэсце адбыўся канфлікт паміж беларусамі і армянамі. Адбывалася гэта каля выратавальнай станцыі на Мухаўцы. Калі пачаліся разборкі, то Яўген скокнуў у ваду, але дабрацца да берага не змог. Пра Жэню было вядома, што ён актыўны фанат брэсцкага «Дынама». Фанаты мінскага «Дынама» і БАТЭ ў добрых адносінах з берасцейцамі, таму таксама ўшанавалі памяць хлопца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?