Аператары сотавай сувязі нярэдка паведамляюць аб пашырэнні асартыменту гаджэтаў або новых паслугах з дапамогай SMS-рассылак. Некаторых абанентаў гэта раздражняе і далёка не ўсе ведаюць, што ёсць простыя і абсалютна легальныя спосабы адключыць рассылку, піша it.tut.by.
Адразу адзначым, што ва ўсіх трох аператараў сотавай сувязі — МТС, velcom і life:) — паслуга адключэння рэкламных рассылак бясплатная.
У МТС дастаткова набраць нумар «Мабільнага Памочніка» 0870, нават не даслухваючы інструкцыі дыктара націснуць паслядоўнасць 2-6-3 і пацвердзіць адмову ад паслугі, націснуўшы 1. Таксама адмовіцца ад рассылкі можна праз «Інтэрнэт-Памочнік» на сайце аператара (калі такая паслуга актывавана).
Абаненту velcom дастаткова набраць камбінацыю *114 # і націснуць кнопку «выклік», пасля чаго будзе прапанаваны выбар: адмовіцца ад SMS-рассылак (націснуць 1) альбо ад навін аўтаматычнай службы сэрвісу абанента (націснуць 2). Другі пункт нас не цікавіць — АССА выдае інфармацыю пра рахунак, рэшту хвілін і SMS, паслугах кампаніі і г.д. Дасылаем у адказ лічбу 1 і атрымліваем паведамленне «Заяўка прынятая». Зноў жа, адмовіцца ад рэкламнай рассылкі можна праз інтэрнэт-службу сэрвісу абанента на сайце аператара (калі гэтая паслуга актывавана).
Кліенты life:) не могуць самастойна адключыць рэкламныя рассылкі. Для іх адключэння трэба патэлефанаваць па нумары 909 (бясплатны кароткі нумар для абанентаў аператара), +37525 9090909 (для абанентаў аператара па тарыфе званка ўнутры сеткі) альбо +37517 2959999 («гарадскі» нумар). Далей трэба расказаць аператару кол-цэнтра аб жаданні адмовіцца ад SMS-рассылкі, нумар тэлефона, імя і прозвішча і нумар пашпарта. Таксама, калі абанент падключыў лічбавы пароль, дастаткова будзе проста назваць пароль. Заяўка абанента будзе разгледжана на працягу тыдня.
Таксама ўдакладнім, што пры адключэнні рэкламных рассылак паведамленні з інфармацыяй пра стан асабовага рахунку або, да прыкладу, як і абвесткі аб экстраных сітуацыях, працягнуць прыходзіць. Вярнуць рэкламную SMS-рассылку можна тымі ж спосабамі, якімі яны адключаліся.
Аляксандр Арсёнаў, it.tut.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ