Алесь Пушкін

Cправа Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага, якіх затрымалі 9 верасня ў раёне вёскі Гацькаўшчына, куды яны прыехалі на фэст «Аршанская бітва 2007», разглядалася два дні.

Першапачткова творцы абвінавачяваліся ў дробным крадзяжы — паводле пратакола, яны выкінулі дзяржаўны сцяг з вакна Аршанскага РАУС. Аднак на пасяджэнні суддзя Рыбакова заявіла, што ўчынак падсудных не адпавядае фармулёўцы «дробны крадзёж». Да таго ж высветлілася і некаторыя недакладнасці ў пратаколе.


Аляксей Янушэўскі

‑‑ Прынамсі, сцвярджалася, што Пушкіна і Янушэўскага затрымалі пасля 10 раніцы, у той час як у сапраўднасці гэта было а 8‑й, і таму ёсць сведкі, ‑‑ расказаў Вячаслаў Сіўчык. — Сёння іх зноў судзілі, але ўжо па артыкуле «дробнае хуліганства». Прычым суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Як нам патлумачыў намеснік старшыні суда, закрытыя працэсы па адміністрацыйных справах — гэта для іх нармальная практыка. Хаця ў сапраўднасці падэбная рэч не адпавядае закону.

На судзе майстар перфоманса Алесь Пушкін запатрабаваў прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці, а не абражаць артыкулам «за дробнае хуліганства».

‑‑ Ён заявіў, што абураны тым беззаконнем, якое ўлады прадэманстравалі ў дачыненні да сапраўдных беларусаў, якія ўсяго толькі і хацелі, што сабрацца разам і спяваць беларускія песні, ‑‑ адзначыў Вячаслаў Сіўчык. — Паводле Алеся, іншым чынам выказаць свой пратэст, акрамя як выкінуць сімвал гэтай ўлады, якая дапускае падобнае, ён не мог. І зараз ні аб чым не шкадуе.

Пушкін і Янушэўскі выйдуць на волю 16 верасня.

Салідарнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0