У выніковай перадачы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь-1» былі прадэманстраваныя кадры затрымання ў мінскім аэрапорце генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.

Сярод іншага затрыманы стаіць на расцяжцы. З’яўляюцца і кадры, дзе на яго адзетыя кайданкі. Напрыканцы рэпартажа паказваецца здымка, дзе Баўмгертнер ці то дае паказанні, ці то знаёміцца з матэрыяламі справы.
Што датычыць самога арышту і сітуацыі вакол «Уралкалія» і «Беларускай калійнай кампаніі», то на БТ гэта назвалі «рэйдарскім захопам сусветнага маштабу».
Паводле аўтараў роліка, расійскія мэнэджары «Беларускай калійнай кампаніі» праводзілі збыт прадукцыі праз афшорную кампаніі «Уралкалій трэйдынг», зарэгістраваную ў Швейцарыі. Беларусы ж нібыта былі адрэзаныя ад кліентаў.
Гаварылася пра тое, што гэта ўдар па сусветным калійным рынку (Канадзе, Германіі і Ізраілі). А таксама ўвесь час падкрэслівалася, што страты панёс не толькі беларускі бок, але і расійскі.

Галоўныя ж абвінавачанні пайшлі на адрас Сулеймана Керымава, які нібыта і прыдумаў гэтую схему дзеля ўласнага ўзбагачэння.

Пасля разрыву сувязі з «Беларускай калійнай кампаніяй» «Уралкалій», паводле плану, павінен пачаць дэмпінгаванне цэнаў на прадукцыю, што прывяло б да зніжэння кошту акцый. А ўжо потым Керымаў скупляў бы за бясцэнак гэтыя акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?