Віцебская актывістка, арганізатарка кампаніі «Наш дом» Вольга Карач заявіла пра сваю гатоўнасць кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах 2015. У кулуарах гавораць пра аналагічныя амбіцыі — або патэнцыял — у іншых грамадскіх дзеячоў.

Існуе і іншая канцэпцыя: згуртавання грамадскіх сілаў перад 2015 і вылучэння адзінага лідара — нават калі ён зняволены, як былі зняволенымі і Мандэла, і Аунг Сан Су Чжы, і Гавэл. Але пры гэтым магчымы і дружны байкот.

У сувязі з гэтым мы вырашылі запытацца ў чытачоў нашага сайта, у каго з пералічаных ніжэй грамадскіх лідараў Вы верыце і каму давяраеце?

Мы сабралі ў спіс людзей, якія самі гаварылі пра сябе або пра якіх гаварылі як пра здольных устаць на чале не асобнай сілы, а менавіта кааліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?