Улады Падмаскоўя тлумачаць гэта тым, што месца не мела ахоўнага статуса.

Элітны жылы комплекс «Рамашкава-2» , пабудаваны ў падмаскоўным пасёлку Нямчынаўка, трапіў акурат на магілу мастака Казіміра Малевіча, паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Мастак быў пахаваны ля свайго ўлюбёнага дубу, але месца пахавання было знішчана ў 1941 годзе. У 1950-я на месцы магілы з’явілася поле, і яе арыенціры былі страчаныя.

У выніку магілу Малевіча атрымалася адшукаць ужо тады, калі частка комплексу была пабудавана.

«Да моманту паступлення гісторыка-культурнай экспертызы міністэрства культуры Маскоўскай вобласці не мела прававой асновы для дзяржаўнай аховы дадзенага месца», — патлумачыў міністр культуры Маскоўскай вобласці Алег Ражноў.

У выніку, магіла мастака апынулася ля аднаго з пад’ездаў элітнага комплексу, ягоны прах было прапанавана перанесці ў іншае месца, аднак сваякі мастака выступілі супраць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?