Намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Андрэй Кляпач не выключыў магчымасці дзеянняў Расіі ў адказ на затрыманне ў Мінску генеральнага дырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера.
«Спадзяюся, што нейкія (захады) будуць зроблены», — цытуе Клепача РІА Новости. Так ён адказаў на пытанне журналістаў, ці будуць прыняты нейкія меры ў адказ з боку РФ.
Як паведамлялася раней, Масква патрабуе вызвалення генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера і адпаведных тлумачэнняў таго, што здарылася, з беларускага боку. Пра гэта заявіў
З расійскага боку таксама было заяўлена, што «затрыманне бізнесмена, які знаходзіўся ў Беларусі паводле запрашэння кіраўніка ўрада рэспублікі для вырашэння важных пытанняў
Пра затрыманне Баўмгертнера паведаміў 26 жніўня Следчы камітэт Беларусі. У дачыненні да гендырэктара «Уралкалія», які з’яўляецца старшынёй назіральнага савета ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», а таксама члена назіральнага савета ЗАТ «БКК» Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтовага аддзела Дзмітрыя Самойлава і іншых асоб распачаты справы на падставе ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Падставай для гэтага сталі матэрыялы аб учыненні імі яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што пацягнула нанясенне істотнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».