Так выглядаў Аляксандр Вашкевіч пасля наведвання гандлёвага цэнтра «Карона» 9 мая.
Следства па справе аб прычыненні ахоўнікам гандлёвага цэнтра «Карона» наведвальніку цялесных пашкоджанняў працягнута да 27 верасня. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску.
Нагадаем, інфармацыя пра збіванне мінчаніна Аляксандра Вашкевіча 9 мая ў сталічным гандлёвым цэнтры «Карона» 23 мая з’явілася на сайце прыватнай
Паводле звестак арганізацыі, познім вечарам 9 мая Вашкевіч з сябрам Дзянісам Локцевым рабілі ў «Кароне» пакупкі. Локцеў прыцягнуў увагу ахоўнікаў, калі ўзяў некалькі арэхаў з адкрытай ёмістасці. З ахоўнікамі цэнтра маладыя людзі сустрэліся на выхадзе з гандлёвай залы каля касы. Як адзначаецца, да Вашкевіча прэтэнзій у супрацоўнікаў аховы не ўзнікла, а Локцева яны папрасілі прайсці з імі.
Вашкевіч паспрабаваў прайсці за ахоўнікамі і сваім сябрам, аднак яму ў грубай форме параілі пайсці. Маладога чалавека не спынілі агрэсіўныя паводзіны аднаго з ахоўнікаў, які, паводле яго слоў, быў гатовы распачаць бойку.
Неўзабаве Вашкевіч за спіной пачуў крык: «Круці яго», пасля чаго яго некалькі разоў ударылі ў жывот і за рукі завялі ў кабінет у службовым памяшканні, у якім знаходзіўся яшчэ адзін невядомы ў спартыўным касцюме. На маладога чалавека надзелі наручнікі, пасля гэтага невядомы моцна ўдарыў яго нагой у галаву, да збівання далучыліся яшчэ
Локцеў тым часам знаходзіўся каля кабінета разам з двума ахоўнікамі і праз прыадчыненыя дзверы бачыў сябра, які, скрываўлены, сядзеў на падлозе.
Нягледзячы на неаднаразовыя просьбы, медыцынскую дапамогу Вашкевічу ахова не выклікала. Гэта зрабіў Локцеў, які, скарыстаўшыся выпадкам, патэлефанаваў у службу 103. Пасля гэтага ахоўнікі надзелі наручнікі і на яго.
У гандлёвы цэнтр хуткая дапамога прыбыла разам з выкліканай ахоўнікамі міліцыяй. Маладога чалавека даставілі ў Фрунзенскае РУУС, аднак, бачачы яго стан, супрацоўнікі праваахоўных органаў адмовіліся яго прымаць, пасля чаго Вашкевіча ў наручніках адвезлі ў бальніцу.
Медыкі дыягнаставалі ў Вашкевіча пералом скулавой косці, страсенне мозгу, пералом асцістага адростка шостага пазванка шыйнага аддзела пазваночніка, раны на твары.
Па факце прычынення цялесных пашкоджанняў Вашкевічу Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта Мінска распачата крымінальная справа на падставе часткі 1 артыкула 149 КК (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).