Праект указа аб механізме прыпынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, прыватных натарыусаў і рамеснікаў у сувязі з водпускам па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў накіраваны на разгляд у Савет Міністраў. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак на анлайн-канферэнцыі «Дзяржпадтрымка сем’яў з дзецьмі» на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы і сацабароны.

«Па выніках праведзенай 15 жніўня бягучага года нарады ў кіраўніка дзяржавы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання падрыхтавала праект указа, у адпаведнасці з якім індывідуальным прадпрымальнікам, адвакатам, прыватным натарыусам і рамеснікам прадастаўлена права на прыпыненне адпаведнай дзейнасці ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і выплату дзяржаўнай дапамогі ў поўным аб’ёме ў перыяд яе прыпынення», — сказаў Аляксандр Румак. — Цяпер праект указа накіраваны на разгляд у Савет Міністраў».

Пасля ўступлення ў сілу яго палажэнняў гэтым катэгорыям занятых грамадзян, якія прыпынілі сваю дзейнасць у парадку, вызначаным урадам, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца ў поўным памеры, падкрэсліў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?