Як паведаміла спадарыня Валянціна Барадуліна, жонка Народнага паэта, сёння ўвечары Рыгор Іванавіч страціў прытомнасць і ўпаў у сваёй кватэры. "Хуткая" адвезла 78-гадовага паэта ў Лечкамісію, дзе яму зрабілі рэнтген (ён, упаўшы, пабіў галаву) і кардыяграму (скардзіўся на боль у грудзях). Бліжэйшыя дні Рыгор Барадулін прабудзе ў бальніцы. Рэдакцыя НН жадае Народнаму паэту хутчэй адужаць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0