— Якія самыя цяжкія моманты былі за час зняволення?

— Якія самыя цяжкія? (усміхаецца). Самыя складаныя, калі два кешары па этапу цягнеш, а так усё проста.

— Ці змяніла Вас турма?

— Трэба, каб людзі паглядзелі ды ацанілі. Я ж не магу сябе сам ацаніць. Я б хацеў усім падзякаваць за падтрымку, за лісты, за малітвы. Гэта самае важнае для чалавека, які знаходзіцца ў турме.

— Ці лёгка было вытрымаць той ціск, што аказваўся на Вас у турме?

— Усё адносна. Цяжка не цяжка. Ведаеце, не так яно, каб і проста, але і не Калыма. Ну і дзякуй Богу.

— Не зламалі Вас?

— Я збіраюся займацца тым жа, чым займаўся. Буду рабіць тое, што рабіў да турмы.

— Вы ж ведаеце, што шмат людзей з’ехала з краіны.

— Я нікуды не еду.

— Якое было стаўленне іншых вязняў?

— Заўсёды і ўсюды вельмі добра падтрымлівалі. У некаторых месцах былі такія спробы адміністрацыі выкарыстоўваць зняволеных, каб яны нешта ажыццяўлялі. У турме заўсёды знойдуцца людзі, якія гатовыя зарабіць сабе ўмоўна-датэрміновае. Я іх разумею, калі 20–25 гадоў тэрмін, то будуць рабіць усё, што скажа адміністрацыя. Хаця нават у адміністрацыі ёсць розныя людзі, ёсць тыя, што чытаюць незалежныя СМІ. Нехта мог словам падтрымаць, нехта заварыць гарбаткі, нехта яблык. Я не магу сказаць, хто гэтыя людзі. Але будзе час, што скажу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0