Гэта сучасны праваслаўны манастыр з Інтэрнэтам, кампутарам, гарачай вадой і турыстамі-наведнікамі. І толькі тры мясцовыя жыхары: брат Фоташоп, брат Камень і брат Тутсі (першым двум мы прыдумалі мянушкі, Тутсі – гэта сабака).

Брат Фоташоп – фатограф у мінулым, які ў 30 гадоў з аднаго з рэпартажаў вярнуўся праваслаўных манахам. Цэлымі днямі ня вылазіць з-за кампутара, апрацоўваючы фотаздымкі.

Брат Камень працаваў з намі і ўвесь час паўтараў, каб мы слухалі, пра што кажуць камяні. У гэтае месца, на поўначы Францыі, трапіў на фотасэмінар. Спачатку ідэя здавалася прывабнай: за 25 эўра за суткі, трохразовае харчаваньне, сапраўдная ізаляванасьць, і толькі адна ўмова – працаваць тры гадзіны ў дзень. На месцы ўсё апынулася інакш. Харчаваньне было фантастычным – за тыдзень ніводная страва (нават дэсэрт) ні разу не паўтарылася. Толькі праца аказалася няпростай. Мы адбудоўвалі сьцяну, збудаваную пяць стагодзьдзяў таму. Рабілі гэта ў поўнай цішыні – размаўляць было нельга. Кожныя трыццаць хвілін узгаралася спрэчка: канечне мы размаўлялі – як старыя сябры, што сустрэліся праз год, маглі размаўляць моўчкі? Брат Камень злаваўся. Аднойчы нават закрычаў на нас. У такія моманты было бачна, як сустракаюцца два сьветы, якія не разумеюць адзін аднаго. Брат Камень уцякаў у манастыр ад праблемаў таго сьвету, мы яму пра іх нагадвалі.

Другое і трэцяе абмежаваньні датычылі ежы: нельга было спазьняцца, і харчаваліся ў ранку, у абед і ўвечары ў вызначаных месцах. Нават стол нельга было пасунуць на мэтар у лева ці ў права. Быў і дрэс-код: нельга было хадзіць у шортах у сьценах манастыра.

Манахі шмат падарожнічаюць. На нашае пытаньне «Чаму?». Яны адказалі вельмі проста: «Мы ж манахі, у нас багата часу». Расказваюць пра свае ўлюбёныя гарады – Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Токіё. Вось такія яны, сучасныя праваслаўныя манахі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?