Дырэктар КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску, што абвестак на расейскай мове ў метро не будзе з 29 жніўня.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, чаму ў мэтро зьявіліся абвесткі на расейскай мове, Расьціслаў Юрэня адказаў па-беларуску: «Не даглядзелі. Заўтра гэтага ня будзе».

У менскім мэтро зьявіліся новыя абвесткі аб правілах карыстаньня мэтрапалітэнам. Іх абвяшчаюць не на станцыях, а ў вагонах падчас прыпынку. І выключна па-расейску, хоць аб’явы пра наступныя станцыі гучаць па-беларуску.

У канцы 2011 году ў мэтро на расейскую мову перавялі аб’яву, якая заклікала пасажыраў да ветлівасьці. Аднак пасьля зваротаў грамадзян ролік перапісалі на беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?