Расійская прэса не хавае, што паведамленні пра незадаволенасць галоўнага санітарнага ўрача Расіі беларускай малочнай прадукцыяй і магчымае скарачэнне паставак нафты з’яўляюцца рэакцыяй на арышт у Беларусі гендырэктара «Уралкалія».
«Ужо традыцыя: Масква адказвае Мінску Генадзем Анішчанкам і рамонтам трубы» — піша партал newsru.com у тэматычнай калонцы «Хронікі “калійнай вайны”».
Агенцтва РИА Новости суправаджае артыкул пра прэтэнзіі Анішчанкі даведкай «Як пасварыліся Беларусь і Расія».
«Коммерсант» у артыкуле «Малако ў абмен на “Уралкалій”» выказвае здагадку, што ініцыятыва галоўнага санітарнага ўрача Расіі — першы крок з боку расійскіх уладаў на затрыманне ў Мінску гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баумгертнера.