У беларускае МЗС 28 жніўня быў запрошаны пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.

«Падчас сустрэчы першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхневіч звярнуў увагу пасла на недапушчальнасць некарэктных тлумачэнняў і выдумак з нагоды сітуацыі, звязанай з затрыманнем У.Баўмгертнера», —
гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства.

МЗС заклікала расійскі бок «захоўваць сітуацыю ў прававым полі, адзначыўшы неабходнасць актывізацыі ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзвюх краін, для чаго ёсць уся неабходная дагаворна-прававая база».

Напярэдадні Сурыкаў раскрытыкаваў беларускія праваахоўныя органы, што затрымалі генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, які прыбыў па запрашэнні прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

«Запрашэнне з’яўляецца свайго роду пэўнай гарантыяй бяспекі чалавека, — сказаў Сурыкаў. — І вось дзеянні сілавых структур, праваахоўных органаў у гэтай сітуацыі, вядома, не зусім карэктныя ў адносінах да сваёй улады».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?