Музыка11

Шоу «Камяніцы» будзе вялікай музычнай гісторыяй, абяцае куратар фестывалю

6–7 верасня пад Мінскам, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, пройдзе пяты фолк-фестываль «Камяніца».

Як расказалі арганізатары, фестываль адкрыецца 6 верасня ў 18.00 «Сяброўскай вячэрай», дзе гасцей чакае прэзентацыя фільма «Гісторыя беларускай кухні», майстар-клас і дэгустацыя ад рэстарана «Камяніца». Гурты «Палац», «Аляксандра і Канстанцін» і Ірэна Катвіцкая прадставяць свае новыя альбомы, а весці тон вечару будзе гурт Shuma, удзельнікі якога ўдала спалучаюць народны вакал і сучасную электроніку.

7 верасня з 12.00 — вялікі фестывальны дзень. Чакаюцца выступленні беларускіх гуртоў «Стары Ольса», «Палац», Guda, а таксама гасцей «Даха-Браха» (Украіна), Orkiestra Sw. Mikolaja (Польшча), Hvarna (Расія) і «Фолкнеры» (Украіна). На малой сцэне можна будзе ўбачыць дзіцячыя народныя калектывы з Беларусі.

Госці фестывалю змогуць наведаць выставы, кірмаш і проста патанцаваць. Для ўсіх, хто будзе ў нацыянальных касцюмах, — уваход бясплатны.

Атрыманыя ад правядзення фестывалю сродкі будуць пералічаныя на рахункі Музея народнай архітэктуры і побыту для захавання драўляных экспанатаў XVIII–XX стагоддзяў.

Вядучы і куратар фестывалю, лідар гурту «Палац» Алег Хаменка расказаў аб праграме і калектывах, якія выступяць у межах «Камяніцы».

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Святлана Лакотка адзначыла, што кошт білета на фестываль вельмі нізкі — 30 тысяч рублёў і разлічаны ён на вялікую колькасць гасцей.

Куратар дзіцячай сцэны, лідар гурту Shuma Руся паведаміла, што сёлета дзіцячая сцэна будзе знаходзіцца побач з дарослай. «Паузы паміж дарослымі выступленнямі якраз і зоймуць дзіцячыя калектывы, — адзначыла Руся. — Усё музычнае шоу фестывалю „Камяніца“ будзе выглядаць як вялікая музычная гісторыя без паузаў і перапынкаў».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць